Першыя майскія дні

Дзень працы адзначылі ва ўстановах культуры Пружанскага раёна. Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка правёў дзіцячае свята “Працуй, не сумуй, і май сустракай”. Рабяты даведаліся аб гісторыі святочнага дня, паўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах, гульнях, паспявалі, патанцавалі і намалявалі вясенняе сонейка на асфальце. Таксама дзеці разам пачаставаліся салодкасцямі за кубачкам гарбаты. У Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы адбылася забаўляльная праграма “Сустракаем свята Першамай”. Дзеці пазнаёміліся з рознымі прафесіямі, праверылі свае веды ў конкурсах і віктарынах, пагулялі. Дзіцячая гадзіна “Свята міру і працы” прайшла ў Навасёлкаўскім сельскім Доме культуры. Да свята працы Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры зладзіў конкурс малюнкаў “Вітаем свята Першамая!”. Урок духоўнасці “Простае складанае “Дзякуй” адбыўся ў Рудніцкім сельскім клубе-бібліятэцы. Прысутныя паразважалі аб важнасці быць удзячнымі, бескарысліва рабіць добрыя справы. У мерапрыемстве прыняў удзел настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы Анатоль Кавальскі.

Добавить комментарий