“Агонь Памяці” ў Пружанах

3 мая праз Пружаны прайшоў маршрут міжнароднага аўтапрабегу “Агонь Памяці”, прымеркаваны да Дня Перамогі. З сабой удзельнікі патрыятычнай акцыі вязуць часцінку Вечнага агню з мемарыяла на Паклоннай гары ў Маскве.

Месцам сустрэчы ўдзельнікаў мерапрыемства, якія рухаюцца па маршруце з 30 красавіка і плануюць завяршыць яго 5 мая, стаў помнік спаленым вёскам Пружанскага раёна. Каля помніка адбыўся мітынг, падрыхтаваны Пружанскім гарадскім Палацам культуры.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў патрыятычнага аўтапрабегу звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіч. Усе выступаючыя адзначалі неабходнасць захавання гістарычнай памяці, ушанавання продкаў, якія аддалі свае жыцці ў барацьбе з фашызмам.

Удзельнікі мытынгу ўшнавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання, усклалі кветкі да абеліска.

Далей міжнародны аўтапрабег “Агонь Памяці” рушыў у Гродзенскую вобласць.

Добавить комментарий