Вераснёўскія сустрэчы ў Новазасімавіцкай бібліятэцы
У Новазасімавіцкай сельскай бібліятэцы ў верасні 2021 года прайшоў шэраг мерапрыемстваў. Сярод іх – захапляльная краязнаўчая гульня “У вёсцы”. Гэту настольную гульню распрацавалі самі супрацоўнікі бібліятэкі. Вучні адзінаццатага класа Параслянскай сярэдняй школы, якія паўдзельнічалі ў гульні, змаглі здзейсніць завочнае падарожжа па самым вядомым мясцінам свайго роднага населенага пункта, даведаліся цікавыя гістарычныя факты аб ім, а таксама разгадвалі рэбусы і выконвалі іншыя нестандартныя заданні.