Свята адзначалі разам!

Дзень народнага адзінства – дзяржаўнае свята, якое стала адзначацца ў Рэспубліцы Беларусь з 2021 года. Да шматлікіх мерапрыемстваў, якія прайшлі на Пружаншчыне з нагоды гэтай падзеі, далучыліся і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, сярод якіх многа работнікаў розных сфер – культуры, адукацыі, гандлю, медыцыны, сельскай гаспадаркі і інш.

Так, 17 верасня ў Шарашоўскую сярэднюю школу завіталі сябры грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын”. Перад прысутнымі выступілі старшыня пярвічнай арганізацыі сельсавета – Раіса Бульчук, якая таксама ўручыла дзецям памятныя падарункі, і вядомы мясцовы гісторык і краязнаўца Тэрэса Панамар. Сустрэча адбылася ў музейным пакоі ўстановы, экспанаты якога расказваюць аб багатай гісторыі і культуры роднага краю.

Поделиться новостью:

Добавить комментарий