Мерапрыемствы ва ўстановах культуры – рознабакова, цікава, карысна…

У абласных святочных мерапрыемствах, якія праходзілі ў г.Бяроза з нагоды дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства, прынялі ўдзел майстры народнай творчасці Людміла Яроцкая і Людміла Паўлючык з Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры, а таксама ганчары Віталь Раманоўскі і Генадзь Міранюк (Пружанскі гарадскі Палац культуры). На сцэне разам з лепшымі мастацкімі калектывамі Брэстчыны сваю творчасць прэзентаваў народны ансамбль танца “Спадчына”.

Ружанскі палацавы комплекс рода Сапегаў сумесна з горпасялковай бібліятэкай запрасілі вучняў 10-х класаў мясцовай школы на лекцыю аб падзеях 1921 – 1939 гадоў. Перад моладдзю выступіла младшы навуковы супрацоўнік музея Алена Паляшук, якая пазнаёміла прысутных з умовамі Рыжскага мірнага дагавора, становішчам Заходняй Беларусі ў складзе Другой Рэчы Паспалітай, перыядзе ўз’яднання беларускага народа. Падчас мерапрыемства асаблівая ўвага была звернута на становішча Ружан “за польскім часам”.

Дзіцячая студыя “Творчы мікс” у мінулыя выхадныя правяла шэраг цікавых спраў. Так, у будынку гарадскога Палаца культуры на вул. Інтэрнацыянальнай адкрылася выстава работ удзельнікаў студыі, дзе прадстаўлены пано з пражы, а да Дня народнага адзінства з’явілася выстава “Край беларускі – край самабытны”. Вучні 4 “В” класа сярэдняй школы № 5 наведалі майстар-клас “Поделки-переделки”, на якім спрабавалі майстраваць прыгожыя рэчы з другаснага матэрыялу.

18 верасня ў Палацы культуры г.Пружаны прайшоў квіз “Я жыву ў Беларусі”. У ім ўдзельнічалі дзве каманды – узорнага клуба “Teens- фармат”, якая, дарэчы, перамагла ў спаборніцтве, і аграрна-тэхнічнага каледжа. Пасля інтэлектуальнах практыкаванняў маладыя людзі весела адпачылі на дыскатэцы.

Добавить комментарий