27 верасня адзначаецца Сусветны дзень турызму

З 1925 года міжнародная супольнасць адзначае свята, прысвечанае турызму. Кожны чалавек мае права паглядзець свет, дакрануцца да культурных традыцый розных народаў і краін, атрымаць асалоду ад багацця і прыгажосці прыроды.

Аддзел культуры Пружанскага райвыканкама таксама не застаецца ўбаку ад сучасных патрабаванняў і прапаноўвае пазнаёміцца з Пружанамі падчас агляднай аўта-пешаходнай экскурсіі па самых цікавых мясцінах нашага горада.

Кароткае апісанне экскурсіі: Пружаны маюць сваю мінуўшчыну, якая з’яўляецца адлюстраваннем гісторыі нашай дзяржавы. Падчас знаёмства з горадам Вы можаце ўбачыць і даведацца аб галоўных архітэктурных славутасцях, манументальна-дэкаратыўных а’бектах, дакрануцца да цудатворнага абраза, адкрыеце для сябе таямніцы паходжання незвычайнай назвы раённага цэнтру, а таксама даведаецеся, чаму на гербе горада выяўлена змяя, у пашчу якой трапіла маленькае дзіця!

Працягласць экскурсіі: 2 гадзіны

За максімальна кароткі адрэзак часу Вы даведаецеся УСЕ(!) цікавыя факты аб жыцці Пружан як ў XVI стагоддзі, так і сёння. Акрамя знаёмства з архітэктурай Вы пачуеце аб тым, як наш горад звязаны з італьянкай Бонай Сфорца і самым старажытным Вавілонам!

Калі Вы хочаце цікава і карысна правесці свой вольны час, звяртайцеся ў музей-сядзібу “Пружанскі палацык”.

Кантактны тэлефон: 2-18-96

Добавить комментарий