Быць здаровым – гэта стыльна і модна!
Працягваецца праект клубных устаноў Пружаншчыны “Хай заўсёды будзе заўтра”, які скіраваны на заахвочванне здаровага ладу жыцця.
Шэраг тэматычных мерапрыемстваў правёў Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры. Так, падлеткі наведалі інфармацыйную гадзіну “Здаровая нацыя – здаровая краіна”. Падчас сустрэчы закраналіся пытанні правільнага харчавання і негатыўнага ўздзеяння на чалавека шкодных звычак. Да Сусветнага дня здароўя была прымеркавана дыскатэка “Быць здаровым – стыльна, модна!”. На ёй моладзь не толькі танцавала, але і спаборнічала ў гульнях, успамінала правілы захавання здароўя, разгадвала рэбусы.