Маладзёжная пляцоўка працавала ў Пружанскім палацыку

11 красавіка ў музеі-сядзібе Пружанскі палацык адбылася чарговая маладзёжная дыялогавая пляцоўка, прысвечаная Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.

У ёй прынялі ўдзел вучні старэйшых класаў гарадскіх школ. Перад імі выступіў пракурор раёна А.М.Вярбіцкі, які расказаў аб расследаванні фактаў генацыду беларускага народа, у тым ліку на Пружаншчыне. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі А.К.Момлік пазнаёміў прысутных з гісторыяй з’яўлення гэтага памятнага дня, прывёў прыклады злачынстваў гітлераўцаў на акупіраванай тэрыторыі ў гады Другой сусветнай вайны. Кандыдат гістарычных навук С.Ю.Дзямідаў звярнуў увагу на этапы і асаблівасці з’яўлення і развіцця фашызму. Школьнікі паўдзельнічалі ў абмеркаванні тэмы і расказалі аб сваёй рабоце па захаванні гістарычнай памяці.

Напрыканцы сустрэчы ў музеі моладзь наведала фотадакументальную выставу “Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання”.

Добавить комментарий