Абмеркаваны пытанні выканання заканадаўства аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях

30 верасня 2021 года ў Пружанскім райвыканкаме адбылося чарговае пасяджэнне камісіі садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях.

Падчас сустрэчы дырэктар Пружанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Таццяна Гуторкіна пазнаёміла прысутных з сістэмай працы бібліятэк па ўдзаемадзеянні з рэлігійнымі арганізацыямі, зарэгістраванымі на тэрыторыі раёна.

Продолжить чтениеАбмеркаваны пытанні выканання заканадаўства аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях

Віншуем Іраіду Вітальеўну Багамолаву!

5 кастрычніка 2021 года 70-гадовы юбілей будзе адзначаць Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна Іраіда Вітальеўна Багамолава – наша калега, выдатны чалавек і педагог, майстар сваёй справы.

Продолжить чтениеВіншуем Іраіду Вітальеўну Багамолаву!

Юныя шарашоўцы пасадзілі дрэвы

Работнікі Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу разам з вучнямі мясцовай сярэдняй школы 29 верасня 2021 года правялі экалагічную акцыю “Пасадзі дрэва”.

Продолжить чтениеЮныя шарашоўцы пасадзілі дрэвы

Вераснёўскія сустрэчы ў Новазасімавіцкай бібліятэцы

У Новазасімавіцкай сельскай бібліятэцы ў верасні 2021 года прайшоў шэраг мерапрыемстваў. Сярод іх – захапляльная краязнаўчая гульня “У вёсцы”. Гэту настольную гульню распрацавалі самі супрацоўнікі бібліятэкі. Вучні адзінаццатага класа Параслянскай сярэдняй школы, якія паўдзельнічалі ў гульні, змаглі здзейсніць завочнае падарожжа па самым вядомым мясцінам свайго роднага населенага пункта, даведаліся цікавыя гістарычныя факты аб ім, а таксама разгадвалі рэбусы і выконвалі іншыя нестандартныя заданні.

Продолжить чтениеВераснёўскія сустрэчы ў Новазасімавіцкай бібліятэцы

Адрамантаваны яшчэ адзін помнік вайны – у Вялікім Сяле

У верасні 2021 года завяршыліся рамонтныя работы на воінскім пахаванні № 174, якое знаходзіцца ў аграгарадку Вялікае Сяло.

Продолжить чтениеАдрамантаваны яшчэ адзін помнік вайны – у Вялікім Сяле

Свята вёскі Ляхі

26 верасня 2021 года работнікі аўтаклуба стварылі сапраўднае свята для жыхароў вёскі Ляхі.

Яго правядзенню, якое, дарэчы, ужо адкладвалася з-за неспрыяльнага надвор’я, нарэшце пасадзейнічала сонейка, а таксама цёплая і добразычлівая атмасфера, якая ўсталявалася падчас правядзення мерапрыемства.

Продолжить чтениеСвята вёскі Ляхі

27 верасня адзначаецца Сусветны дзень турызму

З 1925 года міжнародная супольнасць адзначае свята, прысвечанае турызму. Кожны чалавек мае права паглядзець свет, дакрануцца да культурных традыцый розных народаў і краін, атрымаць асалоду ад багацця і прыгажосці прыроды.

Аддзел культуры Пружанскага райвыканкама таксама не застаецца ўбаку ад сучасных патрабаванняў і прапаноўвае пазнаёміцца з Пружанамі падчас агляднай аўта-пешаходнай экскурсіі па самых цікавых мясцінах нашага горада.

Продолжить чтение27 верасня адзначаецца Сусветны дзень турызму

Партнерское соглашение подписано

Подписано партнерское соглашение, которое касается сотрудничества в рамках реализации проекта «Культура региона Беловежской пущи – через общее наследие к трансграничному сотрудничеству». С белорусской стороны соглашение подписал К.И.Понимаш, начальник отдела культуры Пружанского райисполкома, который является ведущим партнером проекта. Партнеры с польской стороны — Гайновский Дом культуры, директор Барбара Садовска, и Ассоциация самоуправления еврорегиона «Беловежская пуща», президент Ежи Сирак и вицепрезидент Анджей Спепко.

Продолжить чтениеПартнерское соглашение подписано

Нашы справы – адлюстраванне часу

21 верасня 2021 года ў Ружанскай горпасялковай бібліятэцы прайшла гадзіна духоўнасці, прысвечаная Ражаству Прасвятой Багародзіцы “И лик святой нам душу греет”. Бібліятэкары Ніна Севасцьянчык і Галіна Заяц пазнаёмілі ўдзельнікаў сустрэчы з гісторыяй ўзнікнення рэлігійнага свята, відамі абразоў Божай Маці. У мерапрыемстве прыняў удзел настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла г.п.Ружаны Аляксандр Сень. Наведвальнікі бібліятэкі таксама пазнаёміліся з выставай вышытых карцін майстрых Раісы Гаўрыленка і Вольгі Левінковай, прымеркаванай да свята.

Продолжить чтениеНашы справы – адлюстраванне часу