Работнікі Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу разам з вучнямі мясцовай сярэдняй школы 29 верасня 2021 года правялі экалагічную акцыю “Пасадзі дрэва”.
Гэта мерапрыемства было прымеркавана да Сусветнага дня здароўя навакольнага асароддзя, які адзначаўся міжнароднай супольнасцю 26 верасня.
Юныя шарашоўцы з ахвотай шчыра папрацавалі. Яны прыбралі тэрыторыю, а потым высадзілі на ёй маладыя дрэўцы вішань, каб у далейшым яны радавалі іх і ўсіх жыхароў гарадскога пасёлка спелымі і смачнымі пладамі.