Міністэрства культуры правяло адзіны дзень інфармавання

22 лютага прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь правялі на Брэстчыне сустрэчы ў рамках адзінага дня інфармавання. Наш раён наведала начальнік аддзела ўстаноў адукацыі Міністэрства Марына Браніславаўна Юркевіч. На мерапрыемстве, якое адбылося  ў дзіцячай школе мастацтваў г.Пружаны імя Р.Р.Шырмы, прысутнічалі работнікі ўстаноў культуры Пружаншчыны – прадстаўнікі педагагічных калектываў дзіцячых школ мастацтваў, спецыялісты клубнай і бібліятэчнай сістэмы, Палаца культуры, кінавідэасеткі, аддзела культуры і прафсаюзных арганізацый.

Продолжить чтениеМіністэрства культуры правяло адзіны дзень інфармавання

Не засталіся без увагі знакавыя даты

На мінулым тыдні ў шэрагу ўстаноў культуры прайшлі мерапрыемствы з нагоды 100-гадовага юбілею Народнага мастака СССР і Героя Беларусі Міхаіла Савіцкага (1922 – 2010). Так, Шарашоўская гарпасялковая бібліятэка пазнаёміла вучняў дзіцячай школы мастацтваў з творчасцю знакамітага майстра і сумесна з цэнтрам культуры і вольнага часу правяла для школьнікаў вечарыну-ўспамін “Гісторыя жыцця ў палотнах”.

Продолжить чтениеНе засталіся без увагі знакавыя даты

Дом, у якім чакаюць салдата

Менавіта такую назву насіў вечар-ушанаванне, які быў падрыхтаваны Ліноўскай сельскай бібліятэкай.

20 лютага 2022 года ў зале Ліноўскага сельскага Дома культуры было шмат гасцей, якія сабраліся на мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны, – жыхары сельсавета, бацькі маладых вайскоўцаў, вучні мясцовай школы і інш.

Продолжить чтениеДом, у якім чакаюць салдата

Урокі мужнасці ў пакоі баявой славы

19 лютага ў пакоі баявой славы воінаў-інтэрнацыяналістаў, які знаходзіцца ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры, прайшлі сустрэчы з вучнямі гарадскіх школ.

Продолжить чтениеУрокі мужнасці ў пакоі баявой славы

21 лютага – Сусветны дзень экскурсавода

Штогод 21 лютага амаль два мільёны чалавек адзначаюць сваё прафесійнае свята – Сусветны дзень экскурсавода. Святкуюць яго з 1990 года.

Продолжить чтение21 лютага – Сусветны дзень экскурсавода

У Брэсце адбылася абласная выніковая калегія ўпраўлення культуры

18 лютага ўпраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама правяло калегію па выніках працы 2021 года.

Продолжить чтениеУ Брэсце адбылася абласная выніковая калегія ўпраўлення культуры

Міжнародны дзень роднай мовы

Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Ён быў аб’яўлены 17 лістапада 1999 г. на 30-й Генеральнай канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) з мэтай захавання і развіцця моўнай і культурнай разнастайнасці. Дзень роднай мовы святкуецца з 2000 г.

Продолжить чтениеМіжнародны дзень роднай мовы

Прайшоў раённы семінар настаўнікаў вакальна-харавых дысцыплін

16 лютага 2022 г. на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Новазасімавіцкая дзіцячая школа мастацтваў” адбыўся раённы семінар для настаўнікаў вакальна-харавых дысцыплін па тэме “Фарміраванне і развіццё вакальна-харавых навыкаў у вучняў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту”. У ім прынялі ўдзел 10 настаўнікаў з школ мастацтваў Пружанскага раёна.

Продолжить чтениеПрайшоў раённы семінар настаўнікаў вакальна-харавых дысцыплін

Сёння адзначае юбілей мастак Уладзімір Крываблоцкі

17 лютага 70-годдзе з дня нараджэння адзначае наш зямляк, беларускі мастак-манументаліст і жывапісец Уладзімір Васільевіч Крываблоцкі.

Продолжить чтениеСёння адзначае юбілей мастак Уладзімір Крываблоцкі

Музеі вобласці падвялі вынікі працы

14 лютага ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі прайшло пасяджэнне “Вынікі работы дзяржаўных музеяў Брэсцкай вобласці і задачы на 2022 год”, на якое былі запрошаны дырэктары і галоўныя захавальнікі фондаў, у тым ліку Музея-сядзібы Пружанскі палацык і Ружанскага палацавага комплексу роду Сапегаў.

Продолжить чтениеМузеі вобласці падвялі вынікі працы

Да 215-годдзя з дня нараджэння Напалеона Орды

11 лютага стоўнілася 215 год з дня нараджэння славутага ўраджэнца Берасцейшчыны Напалеона Орды, які паходзіў з вёскі Варацэвічы Пінскага павета (цяпер – Іванаўскі раён).

Продолжить чтениеДа 215-годдзя з дня нараджэння Напалеона Орды

У Пружанах прайшоў мітынг у гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага ў Пружанах у скверы памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў адбыўся мітынг, прысвечаны 33-й гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана.

Продолжить чтениеУ Пружанах прайшоў мітынг у гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў