Міністэрства культуры правяло адзіны дзень інфармавання

22 лютага прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь правялі на Брэстчыне сустрэчы ў рамках адзінага дня інфармавання. Наш раён наведала начальнік аддзела ўстаноў адукацыі Міністэрства Марына Браніславаўна Юркевіч. На мерапрыемстве, якое адбылося  ў дзіцячай школе мастацтваў г.Пружаны імя Р.Р.Шырмы, прысутнічалі работнікі ўстаноў культуры Пружаншчыны – прадстаўнікі педагагічных калектываў дзіцячых школ мастацтваў, спецыялісты клубнай і бібліятэчнай сістэмы, Палаца культуры, кінавідэасеткі, аддзела культуры і прафсаюзных арганізацый.

Сустрэчу адкрыў начальнік аддзела культуры райвыканкама Канстанцін Іванавіч Панімаш. Падчас мерапрыемства супрацоўнік Міністэрства падрабязна расказала аб выніках работы ўстаноў сферы культуры ў 2021 годзе, задачах і перспектывах работы галіны. Жадаючыя мелі магчымасць задаць пытанні. Таксама быў абмеркаваны праект Канстытуцыі і ўдзел пружанцаў у рэферэндуме.

У Пружанах Марына Юркевіч падрабязна пазнаёмілася з работай дзіцячай школы мастацтваў і наведала экспазіцыю ў мемарыяльным пакоі-музеі Р.Р.Шырмы.

Добавить комментарий