Падарожжа па касмічных шляхах

12 красавіка ў Дзень касманаўтыкі (таксама Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас) у Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Міколы Засіма адкрылася новая фотадакументальная выстава “Шлях у космас”. Яна расказвае аб першым касманаўце Юрыі Гагарыне і асваенні касмічнай прасторы. Экспазіцыя створана пры падтрымцы Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў г.Брэсце.

Продолжить чтениеПадарожжа па касмічных шляхах

Быць здаровым – гэта стыльна і модна!

Працягваецца праект клубных устаноў Пружаншчыны “Хай заўсёды будзе заўтра”, які скіраваны на заахвочванне здаровага ладу жыцця.

Шэраг тэматычных мерапрыемстваў правёў Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры. Так, падлеткі наведалі інфармацыйную гадзіну “Здаровая нацыя – здаровая краіна”. Падчас сустрэчы закраналіся пытанні правільнага харчавання і негатыўнага ўздзеяння на чалавека шкодных звычак. Да Сусветнага дня здароўя была прымеркавана дыскатэка “Быць здаровым – стыльна, модна!”. На ёй моладзь не толькі танцавала, але і спаборнічала ў гульнях, успамінала правілы захавання здароўя, разгадвала рэбусы.

Продолжить чтениеБыць здаровым – гэта стыльна і модна!

Маладзёжная пляцоўка працавала ў Пружанскім палацыку

11 красавіка ў музеі-сядзібе Пружанскі палацык адбылася чарговая маладзёжная дыялогавая пляцоўка, прысвечаная Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.

Продолжить чтениеМаладзёжная пляцоўка працавала ў Пружанскім палацыку

Прайшоў маніторынг помнікаў ваеннай гісторыі

Штогод вясной у Пружанскім раёне праводзіцца агляд помнікаў ваеннай гісторыі і гісторыка-культурных каштоўнасцей. Сумесна з уласнікамі і адказнымі за добраўпарадкаванне высвятляецца іх стан і, пры неабходнасці, аб’ёмы работ, якія патрэбна выканаць па рамонце і навядзенні парадку на прылеглай тэрыторыі.

Продолжить чтениеПрайшоў маніторынг помнікаў ваеннай гісторыі

Бібліятэчныя справы

У мінулыя выхадныя ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне клуба па здароваму ладу жыцця «Формула здароўя» ў форме скарбніцы забаў «Семь заветных лепестков». Мерапрыемства было прымеркавана да Сусветнага дня здароўя, які адзначаўся 7 красавіка. Рабяты паслухалі аповед бібліятэкара пра спосабы лячэння, якімі карысталіся нашы продкі. А юнакі і дзяўчаты ў сваю чаргу паведамілі, якая садавіна і гародніна карысна для здароўя. Мерапрыемства завяршылася віктарынай і знаёмствам з кніжнай выставай «Добрые советы для вашего здоровья».

Продолжить чтениеБібліятэчныя справы

Навядзенне парадку – справа для кожнага!

Работнікі культуры Пружаншчыны далучыліся да добрых спраў па навядзенні парадку каля сваіх устаноў, на тэрыторыі населеных пунктаў і помнікаў ваеннай гісторыі.

Продолжить чтениеНавядзенне парадку – справа для кожнага!

“Палацык” у авангардзе асветніцкай дзейнасці

З 6 па 10 красавіка 2022 г. музей-сядзібу «Пружанскі палацык» працягвалі актыўна наведваць вучні школ г.Пружаны, студэнты Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, а таксама школьнікі з Мінска, якія пазнаёміліся з экспазіцыямі і выставамі, якія працуюць у музеі, у тым ліку – “Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання” і “Дзіцячы погляд з вечнасці”.

Продолжить чтение“Палацык” у авангардзе асветніцкай дзейнасці

11 красавіка – Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

Гэта памятная дата ўсталявана таму, што 11 красавіка 1945 г. у Бухенвальдзе, адным з самых буйных нацысцкіх канцлагераў, пачалося ўзброенае паўстанне, арганізаванае інтэрнацыянальнымі сіламі вязняў супраць фашысцкіх катаў. Калі ў гэты ж дзень у лагер увайшлі амерыканскія салдаты, паўстанцы ўжо кантралявалі яго тэрыторыю. Вязні не толькі здолелі вызваліцца, яны зрабілі ўсё магчымае, каб нацысты не змаглі знішчыць сляды сваіх зверстваў. Потым паказанні зняволеных у Бухенвальдзе і іншых канцлагерах былі агучаны падчас міжнароднага Нюрнбергскага трыбунала, які асудзіў фашысцкіх злачынцаў.

Продолжить чтение11 красавіка – Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

Музычны дыялог Баранавічы – Пружаны

5 красавіка ў актавай зале дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны адбыўся незвычайны канцэрт. На ім свае лепшыя нумары прадставілі навучэнцы духавога аддзялення Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа.

Продолжить чтениеМузычны дыялог Баранавічы – Пружаны

Новыя ілюстрацыі да любімай кнігі

У Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэцы імя Алены Лось адкрылася выстава работ удзельнікаў Ⅳ раённага конкурсу юных мастакоў імя А.Лось «Ілюстрацыя да любімай кнігі».

Продолжить чтениеНовыя ілюстрацыі да любімай кнігі