“Чысты” чацвер. Сапраўды!

Свой уклад у навядзенне парадку на зямлі зрабілі работнікі ўстаноў культуры Пружаншчыны падчас рэспубліканскага суботніку. Яны шчыравалі каля помнікаў ваеннай гісторыі, прыводзілі ў годны стан тэрыторыю сваіх устаноў, удзельнічалі ў азеляненні і ўборцы населеных пунктаў.

Продолжить чтение“Чысты” чацвер. Сапраўды!

Час для спраў і забаў

На мінулым тыдні ўстановы культуры правялі мерапрыемствы, якія былі арыентаваны на ўзбагачэнне духоўнага свету і захаванне здароўя, а таксама працоўныя акцыі і разнастайныя цікавыя справы.

Продолжить чтениеЧас для спраў і забаў

Падведзены вынікі конкурсу юных мастакоў імя Алены Лось

У Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэцы падведзены вынікі Ⅳ раённага конкурсу юных мастакоў імя Алены Лось «Ілюстрацыя да любімай кнігі».

Продолжить чтениеПадведзены вынікі конкурсу юных мастакоў імя Алены Лось

Прайшоў ІІ Рэспубліканскі жаночы форум

15 красавіка ў вялікай зале Палаца Рэспублікі прайшоў ІІ Рэспубліканскі жаночы форум пад назвай “Мір у руках жанчыны”. Ён сабраў у Мінску 2,6 тысячы самых актыўных і ініцыятыўных жанчын Беларусі, якія праявілі сябе ў розных сферах жыцця, прадстаўніц грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” – адной з самых масавых грамадскіх арганізацый краіны.

Продолжить чтениеПрайшоў ІІ Рэспубліканскі жаночы форум

Захаваем памяць на стагоддзі

Падчас рэспубліканскага суботніка было зроблена многа добрых спраў. Сярод іх – акцыя “Захаваем памяць на стагоддзі” па добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войн, якіх шмат на нашай зямлі.

Продолжить чтениеЗахаваем памяць на стагоддзі

Рэстаўрацыі – быць!

На тэрыторыі г.п.Ружаны знаходзіцца цэлы комплекс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і іншых помнікаў, якія адлюстроўваюць багатае мінулае нашай малой радзімы. Калі Петрапаўлаўская царква і Троіцкі касцёл функцыяніруюць, а палацавы комплекс у працэсе рэстаўрацыі, то капліца на могілках шмат гадоў патрабавала рамонту.

Продолжить чтениеРэстаўрацыі – быць!

Зберагчы культурную спадчыну

Звычайна, калі ў паўсядзённым жыцці мы ўжываем слова “музей”, то маем на ўвазе будынак з выставачнымі заламі і правядзенне экскурсій.

Продолжить чтениеЗберагчы культурную спадчыну

Міжнародны дзень культуры

15 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень культуры. Гэта дата звязана з падпісаннем 15 красавіка 1935 г. у Вашынгтоне (ЗША) дагавора «Аб ахове мастацкіх і навуковых устаноў і гістарычных помнікаў», больш вядомага як «пакт Рэрыха». З ініцыятывай адзначаць дзень падпісання дакумента ў якасці Міжнароднага дня культуры ў 1998 г. выступіла грамадская арганізацыя Міжнародная ліга аховы культуры. Сусветная супольнасць пачала актыўна далучацца да яго святкавання з пачатку 2000-х гадоў.

З 2012 г. у гэты дзень таксама адзначаецца Сусветны дзень мастацтва (зацвержаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў 2019 г.). Дата абрана таму, што 15 красавіка 1452 г. нарадзіўся знакаміты італьянскі мастак і вучоны эпохі Адраджэння Леанарда да Вінчы.

Продолжить чтениеМіжнародны дзень культуры

Казачнае прадстаўленне

12 красавіка на сцэне Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў была прадстаўлена музычная казка “О глупом мышонке». Яе падрыхтавалі вучні малодшых класаў і ўдзельнікі хора на чале з настаўнікам музычна-тэарэтычных дысцыплін Аленай Кульгаўчук і канцэртмайстрам Вольгай Васкалей. Гледачы – бацькі вучняў, настаўнікі, жыхары пасёлка, школьнікі – акунуліся ў атмасферу дзяцінства і сапраўднай казкі.

Продолжить чтениеКазачнае прадстаўленне