Падведзены вынікі конкурсу юных мастакоў імя Алены Лось

У Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэцы падведзены вынікі Ⅳ раённага конкурсу юных мастакоў імя Алены Лось «Ілюстрацыя да любімай кнігі».

На конкурс было прадстаўлена шмат твораў рабят з Пружанскага і Бярозаўскага раёнаў. З малюнкамі ўдзельнікаў конкурсу жадаючыя маглі пазнаёміцца на выставе ў дзіцячай бібліятэцы.

Гран-пры атрымала работа Вікторыі Бурдзейка “Гном и его кусочек счастья” (дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны).

У розных узроставых катэгорыях першыя месцы былі прысуджаны малюнкам: Дар’і Пунько (дзіцячая школа мастацтваў № 2 г.Бяроза), Ганне Стэпусь і Кацярыне Чарненка (дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны).

Перможцам і прызёрам конкурсу былі ўручаны дыпломы, а таксама падарункі ад аддзела культуры райвыканкама і Пружанскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Добавить комментарий