Вучні школы мастацтваў з Новых Засімавічаў ізноў сярод пераможцаў!

У студзені 2022 года ў г.Славуціч (Украіна) адбыўся Міжнародны конкурс мастацтваў «КльовоКольорово». У ім прынялі ўдзел вучні Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў.

Продолжить чтениеВучні школы мастацтваў з Новых Засімавічаў ізноў сярод пераможцаў!

Сярод канкурсантаў – бібліятэкар з Роўбіцка

У мінулым годзе Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіў конкурс творчых работ, прысвечаных Году народнага адзінства.

Узгаданы конкурс праводзіўся ў сямі намінацыях. У намінацыі “Вершы і апавяданні аб сваёй зямлі” свой паэтычны твор прадставіла бібліятэкар Роўбіцкай сельскай бібліятэкі Таццяна Уладзіміраўна Грэчышка. Напрыканцы 2021 года былі падведзены вынікі гэтага конкурсу. Таццяна Уладзіміраўна была адзначана сертыфікатам удзельніка. Прапануем яе верш шырокаму чытачу! Жадаем творчых поспехаў! 

Продолжить чтениеСярод канкурсантаў – бібліятэкар з Роўбіцка

Віншуем пераможцаў конкурсу “Мечтай с Музыкантофф”

Напярэдадні Новага года былі падведзены вынікі ІІ Міжнароднага шматжанравага конкурсу “Мечтай с Музыкантофф” (г.Масква), арганізатарамі якога з’яўляюцца фестывальны рух “Музыкантофф” пры інфармацыйнай падтрымцы Дэпартамента культуры г.Масква.

Продолжить чтениеВіншуем пераможцаў конкурсу “Мечтай с Музыкантофф”

Высокія хвалі «Рубікона»

Напрыканцы 2021 года ўзорны ансамбль эстраднага танца «Рубікон» Пружанскага гарадскога Палаца культуры паспяхова ўдзельнічаў у творчых конкурсах.

Продолжить чтениеВысокія хвалі «Рубікона»

Сярод пераможцаў – салісты Палаца культуры

Напрыканцы снежня 2021 года былі падведзены вынікі Другога міжнароднага шматжанравага конкурсу-фестывалю “Древо – Сияние” (г.Майкоп – г.Краснадар, Расія), у якім прынялі ўдзел салісты і творчыя калектывы Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

Продолжить чтениеСярод пераможцаў – салісты Палаца культуры

Ганарымся нашымі выканаўцамі!

Вучні дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны ў чарговы раз выдатна праявілі сябе. Аб гэтым сведчаць шматлікія ўзнагароды, атрыманыя на розных конкурсах, вынікі якіх былі падведзены ў пачатку снежня 2021 года.

Продолжить чтениеГанарымся нашымі выканаўцамі!

Перамогі Пружанскай школы мастацтваў

У канцы лістапада 2021 года былі падведзены вынікі Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на народных і нацыянальных інструментах “Народныя вытокі” (г.Мінск). Сярод пераможцаў – вучні Людмілы Аляксандраўны Кавалевіч. Лаўрэатам II-й ступені сталі Кацярына Зеляняк (4 клас, домра) і III-й ступені – Марыя Папова (5 клас, домра).

Продолжить чтениеПерамогі Пружанскай школы мастацтваў

Новыя перамогі новазасімавіцкіх музыкантаў

Міжнародны фестываль-конкурс “Калейдоскоп талантов”, які прайшоў у г.Санкт-Пецярбург (Расія), прынёс чарговую перамогу таленавітым піяністам, пад кіраўніцтвам Таццяны Пятроўны Яўстраценка.

Прафесійнае журы высока ацаніла выступленні вучняў Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацваў.

У намінацыі “Инструментальное исполнительство. Соло” лаўрэатамі першай ступені сталі Аляксандра Чэга і Ганна Валюшка. Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі, а настаўнік – падзячным лістом фестываля.

Віншуем нашых пераможцаў! Няхай кожная мэта і памкненне абавязкова завяршаюцца перамогамі!

Продолжить чтениеНовыя перамогі новазасімавіцкіх музыкантаў

Віншуем пераможцаў Міжнароднай Прэміі «Щелкунчик»!

Падведзены вынікі адборачнага этапу Міжнароднай Прэміі ў галіне культуры і мастацтва «Щелкунчик». Арганізатарам гэтага конкурсу з’яўляецца Федэрацыя мастацтваў (г.Санкт-Пецярбург, Расія). Міжнародная Прэмія праводзіцца пры дзяржаўнай падтрымцы: Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, саветніка Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па пытаннях моладзі, Камітэта па маладзёжнай палітыцы і ўзаемадзеянні з грамадскімі арганізацыямі г.Санкт-Пецярбург, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама міністэрстваў (дэпартментаў) культуры дзяржаў-удзельніц.

Продолжить чтениеВіншуем пераможцаў Міжнароднай Прэміі «Щелкунчик»!

Поспех на Міжнародным конкурсе «LETOSTAR in Slovenia-2021»!

27 – 30 ліпеня 2021 года ў Рэспубліцы Славенія праходзіў Міжнародны рознажанравы конкурс «LETOSTAR in Slovenia-2021» (завочна), у якім сваю творчасць прадставілі больш за 800 удзельнікаў са Славеніі, Польшчы, Эстоніі, Украіны, Казахстана, Расіі і Беларусі.

Сярод пераможцаў – вучні Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў. Лаўрэатам ІІІ-й ступені ў намінацыі «інструментальная музыка» стаў фартэпіянны дуэт Ксеніі Вольскай і Дануты Іскры (настаўнік Таццяна Пятроўна Еўстраценка). Вучні ўзнагароджаны дыпломамі і памятнямі сувенірамі, настаўнік – падзячным лістом.

Віншуем! Жадаем далейшых творчых поспехаў!

Продолжить чтениеПоспех на Міжнародным конкурсе «LETOSTAR in Slovenia-2021»!

Ружанскія музыкі дасягнулі “вяршыні”

У г.Іўе (Гродзенская вобл.) праходзіў фестываль-конкурс “Покори вершину” (сезон “Вясна – 2021”).

У намінацыі “Інструментальны жанр” лаурэатамі сталі:
Паліна Губанава – Дыплом І-й ступені (фартэпіяна), настаўнік В.В.Казачкова;


Аляксандра Леушневіч – Дыплом ІІІ-й ступені (скрыпка), настаўнік А.А.Быстрымовіч.
Паліна Зорына стала дыпламантам І-й ступені (скрыпка).

Продолжить чтениеРужанскія музыкі дасягнулі “вяршыні”

Віншуем ансамбль скрыпачоў «Тутти»

На Міжнародным конкурсе музычнай творчасці «Восходящие звёзды — 2021» (г. Масква), які прайшоў 26 мая, ансамбль скрыпачоў «Тутти» Ружанскай дзіцячай школы мастацтваў стаў лаурэатам ІІ-й ступені.

Продолжить чтениеВіншуем ансамбль скрыпачоў «Тутти»