Напрыканцы снежня 2021 года былі падведзены вынікі Другога міжнароднага шматжанравага конкурсу-фестывалю “Древо – Сияние” (г.Майкоп – г.Краснадар, Расія), у якім прынялі ўдзел салісты і творчыя калектывы Пружанскага гарадскога Палаца культуры.
У намінацыі “вакал, эстрадны вакал” лаурэатам І-й ступені стаў народны вакальны ансамбль “2+2” (кір. Аляксандр Котаў).
Некалькі ўзнагарод атрымалі ўдзельнікі ўзорнай эстраднай студыі “Меладзін” (кір. Эугеніюс Валанчус, хормайстар – Карына Шаманава). Так, Мілана Рудакоўская атрымала дыплом лаўрэата II-й ступені, а Дар’я Велясевіч, Ангеліна Шумская і Ганна Кавальчук – дыпломы лаўрэатаў ІІІ-й ступені.
Віншуем!!!