Сярод зорак «Музычнага феерверку»

У канцы сакавіка вучні струнна-народнага і духавога аддзяленняў дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны прынялі ўдзел у III рэспубліканскім конкурсе мастацтваў «Музычны феерверк».

Вучаніца Марыя Папова (5 клас, домра) была ўзнагароджана Дыпломам лаўрэата III ступені, а Кацярына Зеляняк (4 клас, домра) і Аляксандра Гусева (5 клас, домра) атрымалі Дыпломы I ступені.

Да паспяховага выступлення дзяцей падрыхтавалі настаўнік Людміла Аляксандраўна Кавалевіч, канцэртмайстары Таццяна Віктараўна Герэль і Святлана Генадзьеўна Казей.

А вучань Даніл Волчык (6 клас, труба) атрымаў Дыплом лаўрэата ІІІ ступені. З ім працавалі настаўнік Дзмітрый Аляксандравіч Ляўчук і канцэртмайстар Таццяна Віктараўна Герэль.

Продолжить чтениеСярод зорак «Музычнага феерверку»

Выйшлі на міжнародны ўзровень

Напрыканцы сакавіка ў Мінску адбыўся VIII Міжнародны фестываль-конкурс «Новые вершины-2022», арганізаваны пры падтрымцы Беларускага союза музычных дзеячаў і Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.

Продолжить чтениеВыйшлі на міжнародны ўзровень

Новы поспех юнага музыканта з Лінова

2 красавіка ў Баранавіцкім дзяржаўным музычным каледжы прайшоў XV абласны адкрыты конкурс выканаўцаў на струнных народных інструментах «Крынічка».

Продолжить чтениеНовы поспех юнага музыканта з Лінова

Пружанцы на “Скарбніцы талентаў”

31 сакавіка харэаграфічны ансамбль дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны прыняў удзел у III-м абласным конкурсе харэаграфічнага мастацтва сярод дзіцячых школ мастацтваў «Скарбнiца талентаў» у г.Пінск.

Продолжить чтениеПружанцы на “Скарбніцы талентаў”

“Біг-бэнд” атрымаў узнагароду “Музычнага калейдаскопа”

Знакавай падзеяй для Брэсцкай вобласці стала Міжрэгіянальнае свята-конкурс інструментальнай музыкі “Музычны калейдаскоп”, якое адбылося ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры 26 сакавіка.

Дыпломам I-й ступені ў намінацыі “Аркестры эстрадныя” быў узнагароджаны народны эстрадны аркестр “Біг-бэнд” (кіраўнік – Сяргей Більшэвіч) Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

Віншуем!

Продолжить чтение“Біг-бэнд” атрымаў узнагароду “Музычнага калейдаскопа”

Мастацкія дасягненні «На Мышанцы»

Вучні класа выяўленчага мастацтва Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў прынялі ўдзел у Першым адкрытым рэгіянальным мастацкім конкурсе малюнка “На Мышанцы”, ініцыятарам правядзення якога сталі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Баранавіцкага райвыканкама і Новамышская дзіцячая школа мастацтваў.

Продолжить чтениеМастацкія дасягненні «На Мышанцы»

Разам – да поспехаў!

У студзені 2022 года вучні Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў прынялі ўдзел у Міжнародным фестывалі «Мы вместе», які праводзіўся ў г.Брэст.

Лаўрэатамі 2-й ступені сталі вучань па класу домры Аляксей Шаўцоў і ансамбль дамрыстаў «Радужные нотки».

Да паспяховага выступлення юных музыкантаў з Лінова падрыхтавалі настаўнік Марына Уладзіміраўна Пстыга і канцэртмайстар Галіна Іванаўна Малясава.

Жадаем новых поспехаў!

Продолжить чтениеРазам – да поспехаў!

«Крынічка» прынесла поспех

У лютым 2022 года адбыўся XV абласны адкрыты конкурс выканаўцаў «Крынічка» (г.Баранавічы).

Яго дыпламантам стала вучаніца па класу фартэпіяна Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў Ганна Аістава. Да паспяховага выступлення юную піяністку падрыхтавала настаўнік Галіна Іванаўна Малясава.

Жадаем новых перамог і дасягненняў!

Продолжить чтение«Крынічка» прынесла поспех

Сярод пераможцаў – “Амафор”

Вакальны ансамбль “Амафор” Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры (кіраўнік Наталля Данцова) атрымаў дыплом І-й ступені ХVII-га між’епахіяльнага фестывалю-конкурсу праваслаўных песнапенняў “Слава в вышних Богу”, які адбыўся ў г.Ліда.

Продолжить чтениеСярод пераможцаў – “Амафор”

Дасягнуты новыя музычныя вяршыні

Вучні Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў (Пружанскі раён) працягваюць паспяхова выступаць на разнастайных музычных конкурсах.

Так, у пачатку лютага 2022 г. былі падведзены вынікі І Міжнароднага шматжанравага конкурсу “Призвание”, які праводзіўся ў г.Санкт-Пецярбург (Расія). У ім прынялі ўдзел вядучыя творчыя аб’яднанні краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Продолжить чтениеДасягнуты новыя музычныя вяршыні

Поспехі юных піяністаў

Падведзены вынікі ІІ Міжнароднага Інтэрнет-конкурсу мастацтваў “Ключ к таланту”, які праходзіў у г.Ліда (Беларусь). Гэта мерапрыемства было зладжана сумесна з Беларускім саюзам музычных дзеячаў і Беларускай асацыяцыяй духавых аркестраў і ансамбляў. У конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларусі, Літвы, Латвіі, Расіі, Узбекістана, Украіны, Польшчы, Кітая. Выступленні выканаўцаў (музычнасць, віртуознасць, культура гуку, складанасць праграмы, артыстызм) ацэньвала інтэрнацыянальнае прафесійнае журы. Усе канкурсанты паказалі высокі ўзровень выканаўчага майстэрства. Поспех садзейнічаў вучням Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў. У намінацыі “інструментальнае выканаўства” (фартэпіяна) лаўрэатам ІІ-й ступені стала Аляксандра Чэга, а дыплом І-й ступені атрымала Ганна Валюшка.

1 лютага 2022 г. у г.Масква (Расія) адбыўся Міжнародны шматжанравы конкурс “Зимние таланты”. Аляксандра Чэга і Вікторыя Клімюк, якія выступалі ў складзе фартэпіяннага дуэта, сталі лаўрэатамі ІІ-й ступені.

Усіх вучняў да паспяховага выступлення на конкурсах падрыхтавала настаўнік Таццяна Пятроўна Яўстраценка.

Віншуем!!!

Продолжить чтениеПоспехі юных піяністаў