Пружанцы на “Скарбніцы талентаў”

31 сакавіка харэаграфічны ансамбль дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны прыняў удзел у III-м абласным конкурсе харэаграфічнага мастацтва сярод дзіцячых школ мастацтваў «Скарбнiца талентаў» у г.Пінск.

Конкурс праходзіў у два туры. Першы тур адбыўся дыстанцыйна – прадстаўленне ўрокаў па асновах класічнага і народна-сцэнічнага танцаў. Другі тур – пастаноўка канцэртнага нумара – праходзіў з непасрэдным удзелам выканаўцаў.

У конкурсе прынялі ўдзел восем устаноў дадатковай адукацыі Брэсцкай вобласці. Дзіцячая школа мастацтваў атрымала тры прызавых месцы па выніках дыстанцыйнага туру і ІІІ-е месца ў прадстаўленні канцэртнага нумара.

Вучаніцы 7-га класа Мілана Сідарук і Юлія Сімановіч былі ўзнагароджаны граматамі і атрымалі прапанову на наступны год паступаць у Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў.

Вучняў да паспяховага выступлення падрыхтавалі настаўнікі Крысціна Сяргееўна Давідзюк і Дзяніс Юр’евіч Васілюк.

Добавить комментарий