Вучацца дзеці і настаўнікі

У Ружанскай дзіцячай школе мастацтваў прайшоў адкрыты ўрок у класе цымбал. Яго правяла настаўнік установы Людміла Яўгенаўна Хітрова з вучаніцай першага класа Аляксандрай Каненя.

Продолжить чтениеВучацца дзеці і настаўнікі

МастКрашChallenge: да 210-годдзя з дня нараджэння Юзафа Ігнацы Крашэўскага

Мы развіваемся, калі займаемся творчасцю, таму карысна ператвараць гэта у звычку. Канечне, складана захоўваць яе рэгулярнасць, калі навокал столькі важных спраў: праца, вучоба, сям’я, сябры… Калі ж атрымалася адшукаць няшмат часу для творчасці, можна доўга прасядзець перад чыстым аркушам, так і не прыдумаўшы нічога добрага.  У такой сітуацыі вам дапаможа МастКрашChallenge!

Продолжить чтениеМастКрашChallenge: да 210-годдзя з дня нараджэння Юзафа Ігнацы Крашэўскага

Падведзены вынікі конкурсу “У аб’ектыве – здароўе”

Падведзены вынікі раённага фотаконкурсу “У аб’ектыве – здароўе”, які праходзіў у рамках праекта “Хай заўсёды будзе заўтра”. У ім прынялі ўдзел падлеткі 12 – 17 гадоў, які жывуць у сельскай мясцовасці. На конкурс было прадстаўлена 38 арыгінальных работ з 10 клубных устаноў. Вызначыць пераможцаў было няпроста, таму што фотаздымак – гэта твор, які не толькі візуальна адлюстроўвае рэчаіснасць, але і нясе адбітак унутранага свету мастака.

Продолжить чтениеПадведзены вынікі конкурсу “У аб’ектыве – здароўе”

Выйшлі на міжнародны ўзровень

Напрыканцы сакавіка ў Мінску адбыўся VIII Міжнародны фестываль-конкурс «Новые вершины-2022», арганізаваны пры падтрымцы Беларускага союза музычных дзеячаў і Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.

Продолжить чтениеВыйшлі на міжнародны ўзровень

Музычная вясёлка

У філіяле дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны, які знаходзіцца ў аграгарадку Клепачы, ёсць шмат добрых традыцый. Адна з іх – штогадовае правядзенне Тыдня музыкі.

Продолжить чтениеМузычная вясёлка

Карысны тыдзень

У перыяд канікул у бібліятэках праходзіў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі і акцыя “Карысныя канікулы”.

Сярод іншых мерапрыемстваў Ліноўская сельская бібліятэка правяла бібліятусоўку “У гасцях у казачнікаў”. Дзеці пазнаёміліся з біяграфіямі К.Чукоўскага і Г.Х.Андэрсена, паўдзельнічалі ў гульнях, адказалі на пытанні віктарын, паглядзелі мультфільм “Майдадыр”. Рабяты наведалі кніжную выставу “Добры дзядуля Карней”.

Продолжить чтениеКарысны тыдзень

Дарыце радасць!

Вясновыя канікулы закончыліся, але яны аставілі шмат цёплых і радасных успамінаў, падаравалі зарад бадзёрасці на апошнюю школьную чвэрць.

Шмат разнастайных мерапрыемстваў змаглі наведаць дзеці і падлеткі ў Навасёлкаўскім сельскім Доме культуры. Сярод іх – дыскатэка “Танцавальная мазаіка”, віктарына “Самы разумны”, конкурс малюнкаў “Захаваем планету Зямля!”, гульнявая праграма “У вас спіна белая”.

Продолжить чтениеДарыце радасць!

Здалі творчы экзамен

Дзень 3 красавіка стаў для ўдзельнікаў творчых калектываў і салістаў эстрадных студый раёна хвалюючым і запамінальным.

Менавіта ў мінулую нядзелю калектывы ўстаноў культуры Пружаншчыны здавалі чарговы творчы экзамен на пацвяржэнне званняў “народны” і “ўзорны”, а салісты студый удзельнічалі ў раённых праглядах на абласныя мерапрыемствы – фестываль сучаснага мастацтва “Эстрадны МIХ” і музычны праект “Дэбют з аркестрам”.

Продолжить чтениеЗдалі творчы экзамен

Новы поспех юнага музыканта з Лінова

2 красавіка ў Баранавіцкім дзяржаўным музычным каледжы прайшоў XV абласны адкрыты конкурс выканаўцаў на струнных народных інструментах «Крынічка».

Продолжить чтениеНовы поспех юнага музыканта з Лінова

Пружанцы на “Скарбніцы талентаў”

31 сакавіка харэаграфічны ансамбль дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны прыняў удзел у III-м абласным конкурсе харэаграфічнага мастацтва сярод дзіцячых школ мастацтваў «Скарбнiца талентаў» у г.Пінск.

Продолжить чтениеПружанцы на “Скарбніцы талентаў”