Зрабі свой выбар

2 снежня ў танцавальнай зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры адбылася інтэрактыўная дзелавая гульня для моладзі «Зрабі свой выбар», прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. Яе падрыхтавалі і правялі ўдзельнікі ўзорнага клуба «Teens-фармат».

У гульні памерыліся ведамі каманды школ горада. Рабятам былі прапанаваны розныя заданні: суаднясці падзеі і даты, успомніць аб рызыках і шляхах заражэння ВІЧ і інш.

У выніку тэматычнага спаборніцтва першае месца дасталося камандзе сярэдняй школы № 5, другое – сярэдняй школы № 3, трэцяе – гімназіі.

На мерапрыемстве ўзорны клуб «Teens-фармат» прадставіў прысутным відэаролік, які яго ўдзельнікі стварылі да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам. Вынік працы падлеткаў можна паглядзець па спасылцы: https://vk.com/wall-117706565_1748

Добавить комментарий