Знакавыя даты вясны

Пачатак вясны вызначаецца шэрагам знакавых дат.

Адной з іх з’яўляецца самае пяшчотнае свята – Дзень жанчын.

Навасёлкаўская сельская бібліятэка прымеркавала да 8 Сакавіка гульнявую праграму для дзяцей “Свята вясны”.

У Варанілавіцкай сельскай бібліятэцы-клубе адбылася літаратурна-музычная вечарына для пенсіянераў “Калі ты блізка, жыццё святлей”, падчас якой гучалі вершы і песні аб жанчынах.

А ў Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэцы імя А.Лось прайшоў дзіцячы ранішнік “На загадкавай планеце “Ма”, прысвечаны 8 Сакавіка. Выхаванцы дзіцячага сада № 4, якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве, з задавальненнем спявалі песні і чыталі вершы, удзельнічалі у гульнях і конкурсах, з любоўю расказвалі аб сваіх матулях, бабулях і выхавацелях.

14 сакавіка – Дзень праваслаўнай кнігі. Да гэтай даты раённая дзіцячая бібліятэка аформіла кніжную выставу “З праваслаўнай кнігай па дарогах дзяцінства”, якую можа наведаць любы жадаючы.

15 сакавіка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаюць Дзень Канстытуцыі. Дарэчы, Асноўнаму Закону ў гэтым годзе спаўняецца ўжо 30 гадоў! Шэраг мерапрыемстваў да гэтага дня прымеркавала Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма. Так, у рамках прававой праграмы “Школа прававой культуры” для дзевяцікласнікаў гімназіі прайшла гульня “Знаўцы Канстытуцыі”, для вучняў арарна-тэхнічнага каледжа – прававая гульня “Ахоўвае. Рэгулюе. Гарантуе”.

Пружанская гарадская бібліятэка запрасіла выхаванцаў дзіцячага сада № 3 на пазнавальную гадзіну “Асноўны Закон краіны”, падчас якой рабяты даведаліся аб самым важным дзяржаўным дакуменце.

Добавить комментарий