“Змагалася зямля пружанская”

78 год адлічыў час ад Вялікай Перамогі, але мы зноў вяртаемся ў тыя страшныя дні вайны і ўспамінаем гераічныя падзеі і імёны нашых землякоў. Сёння ў раённай дзіцячай бібліятэцы прайшоў урок мужнасці “Змагалася зямля пружанская”. Ён прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашага раёна.

Аб лётчыках 33-га знішчальнага авіяпалка, якія першымі падняліся ў неба 22 чэрвеня 1941 года, аб танкістах 30-й танкавай дывізіі на чале з камандзірам Багданавым С.І., якія абаранялі горад у першы дзень вайны, каб не прапусціць ворага на ўсход, аб кровапралітным баі каля вёскі Чадзель 29 чэрвеня і іншых падзеях у час Вялікай Айчыннай вайны на Пружаншчыне даведаліся семікласнікі з гімназіі.

Добавить комментарий