Зіму праважалі, вясну сустракалі

6 сакавіка на гарадской плошчы ў Пружанах прайшло народнае свята “Масленіца”.

Падчас мерапрыемства на працягу некалькіх гадзін гучалі народныя спевы і музыка, працавалі гандлёвыя рады.

Госці свята з задавальненнем паўдзельнічалі ў жартоўным конкурсе “Блінны ўладар”, паспаборнічалі ў перацягванні каната, пад’ёме гіры, паказалі спрыт у здабыванні прызоў на драўляным слупе і інш.

Сваёй творчасцю гледачоў парадавалі аматарскія калектывы гарадскога Палаца культуры – вакальны гурт “Жамчужыны”, народны вакальны ансамбль “2+2”, салісты ўзорнай эстраднай студыі “Меладзін”, а таксама вакальны гурт “Каханачка” Ліноўскага сельскага Дома культуры і вакальныя калектывы аўтаклуба – “Забава” і “Гармонік”.

Масленіцу адсвяткавалі і ў аграгарадку Лінова, праграму якога падрыхтаваў мясцовы Дом культуры.

Добавить комментарий