Зімовыя кампазіцыі сваімі рукамі

27 снежня ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Міколы Засіма прайшоў майстар-клас па стварэнні падарункаў – навагодніх кампазіцый.

Рабяты, якія знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічным цэнтры Пружанскага раёна, наведалі бібліятэку. Пад кіраўніцтвам работніка ўстановы культуры Уладзіслава Ягорава яны стварылі сваімі рукамі прыгожыя навагоднія падарункі.

Цёплая сустрэча ў бібліятэцы завяршылася сумесным чаяпіццем і шчырымі пажаданнямі на Новы год.

Добавить комментарий