Жыццё пад мірным небам

Ва ўстановах культуры Пружаншчыны праходзяць самыя разнастайныя падзеі.

Так, у рамках мерапрыемстваў Года міру і стварэння Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры правёў для вучняў групы падоўжанага дня мясцовай школы гутарку “Свет адзін для ўсіх”. Рабяты з цікаўнасцю паўдзельнічалі ў сустрэчы і зрабілі з паперы «голубаў міру».

Для студэнцкай моладзі, якая вярнулася на малую радзіму падчас зімовых канікул, і старшакласнікаў у Ружанскім цэнтры культуры і вольнага часу прайшла конкурсна-гульнявая праграма “Ад сесіі да сесіі жывуць студэнты весела!”.

Падлеткі, якія наведваюць узорны клуб “Teens-фармат” у Пружанскім гарадскім Палацы культуры, падрыхтавалі для сваіх аднагодкаў інфармацыйна-пазнавальную праграму “Беларуская навука”, прымеркаваную да Дня беларускай навукі. Вядучыя Дар’я Аляксейчык і Кацярына Зубко расказалі ўдзельнікам мерапрыемства аб прыярытэтных накірунках развіцця навукі, Нацыянальнай акадэміі навук, рэспубліканскім праекце грамадскай арганізацыі “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” “100 ідэй для Беларусі”. Завяршылася мерапрыемства віктарынай, пераможцы якой атрымалі прызы.

Вакальны ансамбль “Амафор” (кіраўнік Н.Данцова) Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры выступіў з канцэртамі ў храме святога прападобнага Антонія Вялікага і палацава-паркавым комплексе г.Косава.

Добавить комментарий