Жыцця і творчасці крыніца

На Пружаншчыне праходзіць шмат мерапрыемстваў, прысвечаных Году гістарычнай памяці, – канцэрты, вечарыны, сустрэчы, выставы, майстар-класы і іншыя цікавыя падзеі.

У другой палове жніўня вялікая выстава работ майстроў народнай творчасці “Зямля бацькоў – жыцця і творчасці крыніца” працавала ў Кляпацкім сельскім Доме культуры. Сярод экспанатаў, з якімі мог пазнаёміцца любы наведвальнік гэтай установы, былі прадстаўлены шматлікія вышытыя карціны і ручнікі, вытанчаныя сурвэткі і дэкаратыўныя кампазіцыі, самаробныя лялькі і тканыя абрусы. Гледачы ўбачылі творы Раісы Баюры, Алены Дуброўскай, Зінаіды Кузьміч, Святланы Швед, Алесі Мазуркевіч і іншых умельцаў.

Добавить комментарий