Жыць з пазітывам

Пружанскі гарадскі Палац культуры на мінулым тыдні правёў шэраг мерапрыемстваў для розных катэгорый наведвальнікаў.

Сярод іх – раённы агляд-конкурс “Лепшая шматдзетная сям’я”, які адбыўся ў малой зале Палаца культуры. Конкурс быў арганізаваны сумесна з раённым тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Гледачы не толькі з інтарэсам назіралі за спаборніцтвамі сем’яў, але і ўбачылі нумары ў выкананні салістаў узорнай эстраднай студыі “Меладзін”, музыкантаў Яраслава Топчага і Віктара Матчэні. Правяла праграму Дзіяна Крэтава.

Таксама ва ўстанове быў зладжаны прафілактычны лекторый “Ты не ізгой” для вучняў 6 – 9 класаў гарадскіх школ. На мерапрыемстве былі абмеркаваны праблемы булінга і кібербулінга, магчымасці дапамогі пацярпелым ад псіхалагічнага ўціску. Рабяты паглядзелі тэматчны фільм, з якім можна пазнаёміцца па спасылцы. Мерапрыемства для падлеткаў правяла загадчык аддзелам па рабоце з дзецьмі і моладдзю Палаца культуры Арына Ро, дапамогу ў яго падрыхтоўцы аказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Параслянскай сярэдняй школы Наталля Жыранок.

Творчыя калектывы і салісты гарадскога Палаца культуры разам з артыстамі Мураўскага сельскага Дома культуры прадставілі вялікую канцэртную праграму для работнікаў ААТ “Мурава”. Працаўнікі вёскі, якія ўрачыста падвялі вынікі працы за мінулы год, убачылі вакальныя і танцавальныя нумары.

Добавить комментарий