Здаровае дзяцінства – здаровае жыццё

Установы культуры працягваюць правядзенне шматлікіх мерапрыемстваў, арыентаваных на прафілактыку шкодных звычак і папулярызацыю здаровага ладу жыцця.

Да Сусветнага дня без тытуню, які міжнародная супольнасць адзначыла 31 мая, клубнымі ўстановамі былі зладжаны разнастайныя падзеі.

Так, інфармацыйную гадзіну «У бездані на краі» правёў Белавусаўшчынскі сельскі клуб-бібліятэка.

На размову «Цыгарэта – вораг здароўя» ў Слабудскі сельскі Дом культуры завіталі вучні мясцовай сярэдняй школы.

Дзіцячая гадзіна «Жыццё без тытуню» адбылася ў Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы. На мерапрыемстве выступіла загадчык Чахецкага фельчарска-акушэрскага пункта С.В.Жук, якая расказала хлопчыкам і дзяўчынкам аб жудасных наступствах ужывання цыгарэт.

Кляпацкі сельскі Дом культуры запрасіў на інфармацыйную гадзіну «Зламай цыгарэту ці цыгарэта зламае цябе». Падлеткі не толькі даведаліся шмат фактаў аб негатыўным удзеянні тытуню, але і замацавалі свае веды падчас віктарыны. Таксама работнікі ўстановы прапанавалі юнакам і дзяўчатам інфармацыйна-пазнавальнае мерапрыемства «КіберДзеці», на якім расказалі аб сучасных махлярах, якія падманам завалодваюць інфармацыяй і маёмасцю.

Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка таксама ўдзяліў увагу бяспецы ў «суветным павуцінні». Для вучняў восьмага класа сярэдняй школы № 3 г.Пружаны прайшла інфармацыйная гадзіна «Кіберзлачыннасць. Бяспечны Інтэрнет».

Тэме правільнага выкарыстання віртуальнай прасторы была прысвечана інфармацыйная гадзіна «Аснова бяспекі дзяцей і моладзі ў Інтэрнеце», якая прайшла ў Калазубскім сельскім клубе-бібліятэцы.

Мясцовыя рабяты былі запрошаны на інфармацыйнае мерапрыемства «Бяспечны Інтэрнет – дзецям» у Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэку. Установа таксама прапанавала дзецям паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў на асфальце «Мы выбіраем здароўе».

Дзеля заахвочвання пазітыўных адносін да здароўся Мураўскі сельскі Дом культуры правёў спаборніцтва для падлеткаў і моладзі «Спорт для ўсіх».

Беражыце здароўе!

Добавить комментарий