31 мая ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 2022 – 2023 навучальнага года.
На мерапрыемстве, на якім прысутнічалі ўсе вучні і работнікі ўстановы, бацькі і госці, былі прадстаўлены лепшыя канцэртныя нумары ў выкананні эстраднага ансамбля і ансамбля баяністаў і акардэаністаў, а таксама вакалістаў.
Дырэктар дзіцячай школы мастацтваў І.А.Сядова павіншавала ўсіх з завяршэннем навучальнага года, уручыла больш за 100 грамат і падзяк за выдатныя поспехі ў вучобе.
Сцэнарый урачыстай лінейкі быў падрыхтаваны настаўнікамі струнна-смычковага аддзялення.