Завершаны рамонт помнікаў у вёсцы Блізная

На тэрыторыі Ружанскага сельсавета знаходзіцца 16 пахаванняў перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх – брацкія магілы савецкіх воінаў і мірных жыхароў на могілках у вёсцы Блізная.

У воінскім пахаванні № 175 пакояцца астанкі ваеннаслужачых Чырвонай Арміі, якія загінулі падчас вызвалення вёскі і яе ваколіц ад нямецка-фашысцкіх акупантаў у ліпені 1944 года ці памерлі ад ран.

У пахаванні ахвяр фашызму № 4792 знайшлі апошні прытулак мірныя жыхары – савецкія актывісты, арыштаваныя і растраляныя ў Блізной у жніўні 1941 года.

Абодва надмагіллі былі ўсталяваны сіламі мясцовых жыхароў у 1965 годзе па аднатыпным праекце з бетону. Штогод каля магіл праводзілася добраўпарадкаванне, але толькі ў верасні – кастрычніку 2021 года за кошт сродкаў бюджэту ўдалося правесці больш грунтоўныя працы, якія выканалі работнікі ААТ “Пружанскі РКБА”. Каля помнікаў былі дэмантаваны старыя кветніцы і маталічная агароджа. Самі манументы абліцавалі пліткай, плошчу каля помнікаў вымасцілі і абнеслі агароджай.

Прывядзенне ў парадак помнікаў Вялікай Айчыннай вайны на Пружаншчыне працягваецца.

Добавить комментарий