Завершаны навучальны год

У апошні дзень вясны ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню чарговага навучальнага года.

На гэтым знакавым мерапрыемстве прысутнічалі ўсе педагогі і вучні, а таксама бацькі і госці. Лінейку наведаў настаяцель пружанскага храма Праабражэння Гасподняга Ігар Мрыхін.

Адміністрацыя ўстановы павіншавала ўсіх з заканчэннем вучобы. Лепшыя вучні былі адзначаны граматамі, а ўдзельнікі канцэртаў, конкурсаў і фестываляў – падзякамі.

На святочнай лінейцы былі прадстаўлены выдатныя канцэртныя нумары ў выкананні вучняў розных аддзяленняў установы.

Добавить комментарий