Займальны ўрок сальфеджыа

У дзіцячай школе мастацтваў імя Р.Р.Шырмы адбыўся займальны ўрок сальфеджыа ў першым класе.

Яго падрыхтавалі і правялі настаўнікі тэарэтычнага аддзялення ўстановы – Н.А.Засім, Г.Я.Масайла і А.У.Сівуда.

Маленькім вучням былі прапанаваны цікавыя і займальныя заданні, музычныя загадкі і іншыя нестандартныя формы засваення ведаў па такім складаным прадмеце як сальфеджыа.

Прысутныя на незвычайным занятку змаглі ацаніць ужо дасягнуты ўзровень ведаў дзяцей, якія толькі нядаўна пачалі асвойваць музычную грамату.

У другой частцы ўроку адбыўся міні-канцэрт. Дзеці як сольна, так і з дапамогай сваіх педагогаў выканалі нумары на розных музычных інструментах, а таксама спявалі ў складзе хора вучняў малодшых класаў.

Добавить комментарий