Юбілей пружанскіх будаўнікоў

Напрыканцы лютага ў вялікай зале гарадскога Палаца культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды 65-гадовага юбілею дзяржаўнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства “Пружанская ПМК-21”.

Падчас афіцыйнай часткі пружанскіх будаўнікоў павіншаваў старшыня райвыканкама М.М.Грышкевіч. Лепшым работнікам арганізацыі былі ўручаны ўзнагароды – граматы і падзякі.

Работнікі культуры падрыхтавалі для юбіляраў вялікую канцэртную праграму, у якой прынялі ўдзел калектывы і салісты Палаца культуры. Сярод іх – народны ансамбль танца “Спадчына” (кір. В.Іскаліева), народная вакальная група “МакSімум” (кір. А.Котаў), узорная эстрадная студыя “Меладзін” (кір. Э.Валанчус), узорны ансамбль танца “Круцёлачкі” (кір. А.Ільюшонак), студыя эстраднага танца “Амелі” (кір. А.Строк), музыканты – Яраслаў Топчый і Віктар Матчэня, а таксама спевакі – Карына Шаманава, Аляксандра Бармута і Таццяна Паласьмак.

Добавить комментарий