Юбілей цэнтра сацыяльнага абслугоўвання

7 красавіка ў вялікай зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры адбыўся канцэрт, прысвечаны 20-гадоваму юбілею дзяржаўнай установы «Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».

Са словамі віншавання і падзякі да сацыяльных работнікаў звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіч. Многія з іх атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

Свае канцэртныя нумары прысутным на ўрачыстасці прадставілі: народный хор ветэранаў вайны і працы «Чырвоны гваздзік», народны ансамбль танца «Спадчына», вакальны гурт «Жамчужыны», вучні харэаграфічнага аддзялення дзіцячай школы мастацтаў імя Р.Р.Шырмы, салісты гарадскога Палаца культуры, якія стварылі сапраўднае свята для юбіляраў.

Добавить комментарий