Як знайсці карункі музычнага часу?

У Шарашоўскай дзіцячай школе мастацтваў прайшоў адкрыты ўрок па сальфеджыа на тэму “Рытмічныя групы ў размеры 2/4”. Яго правяла настаўнік Чыгрына Таццяна Мікалаеўна.

Эпіграфам ад ўрока стала выказванне музыказнаўцы Эміля Фінкельштэйна: “Рытм – гэта карункі музычнага часу, прыгожыя і разумныя. Мэтр размячае, калі гукам з’яўляцца ў карунку. А сам карунак, гэта значыць рытм, – гэта ўжо музыка!”.

Рабяты з зацікаўленасцю ўдзельнчалі ў правядзенні занятку, правільна і граматна адказвалі на пастаўленыя настаўнікам пытанні, прадэманстравалі добрыя вакальныя дадзеныя.

Праца на ўроку складалася з розных заданняў. Асабліва дзецям спадабалаліся рытмічная СМСкі, дыктоўка “мазаіка”, рытмічнае двухгалоссе.

Калегі адзначылі высокі ўзровень педагога, які праводзіў урок, добрае валоданне матэрыялам вучнямі.

Добавить комментарий