Вызначыліся майстры Палаца культуры

13 – 16 кастрычніка 2021 года ў г.п.Копысь Аршанскага раёна прайшоў міжнародны пленэр дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Пружаншчыну на ім прадстаўляў кіраўнік гуртка майстэрні “Глiняныя цапстрыкi” Генадзь Міранюк. Ён прэзентаваў свае работы на выставе рамёстваў “Аршанскі кірмаш”, а таксама паўдзельнічаў у конкурсе ганчароў “Гліна спявае”, на якім атрымаў дыплом лаўрэата І-й ступені.

На сельскагаспадарчым кірмашы “Пружанская восень”, які адбыўся 16 кастрычніка, выставу творчых работ прадставілі ўдзельнікі ўзорнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Шклiнка-маляванка” (кір. Вера Волчык) і студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Вытокi” (кір. Святлана Тагіева). Жадаючыя таксама мелі магчымасць наведаць майстар-клас.

Добавить комментарий