Выхаванне духоўнасці

Адным з важных накірункаў дзейнасці бібліятэк з’яўляецца выхаванне духоўнасці.

На гэтым тыдні размову-агляд “Жывая крыніца праваслаўнай кнігі” правяла для школьнікаў Магілявецкая сельская бібліятэка. Дзеці даведаліся аб гісторыі праваслаўнай кнігі і цікавых тэматычных выданнях, якія ёсць у бібліятэцы. У мерапрыемстве прыняў удзел настаяцель храма Ражаства Прасвятой Багародзіцы аг.Лыскава Аляксандр Багдановіч.

Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма для пенсіянераў правяла гадзіну паэзіі “Свята душы”, на якой адбылася творчая сустрэча з мясцовай паэтэсай Ганнай Хадаровіч. Таксама ва ўстанове для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва была зладжана пазнавальна-гульнявая праграма “Дзівосны дар – ваша імя”.

А ў Кляпацкай сельскай бібліятэцы прайшоў урок дабрыні “Мы твае сябры, прырода”. Падчас мерапрыемства юныя чытачы даведаліся, што такое экалогія, чаму патэбна берагчы прыроду, пазнаёміліся з Чырвонай кнігай Беларусі. Рабяты адгадвалі загадкі, гулялі, глядзелі павучальны мультфільм “Казка старога дуба”. Таксама дзеці паглядзелі цікавыя кнігі аб жывёлах і раслінах.

Напярэдадні вясновых канікул Новазасімавіцкую сельскую бібліятэку наведалі вучні 9 класа Параслянскай сярэдняй школы. Для іх быў падрыхтаваны агляд кніжных навінак жанра фэнтазі і кніжная выстава “У свеце беларускага фэнтазі”.

На ўрок памяці “Абпаленыя лёсы” запрасіла падлеткаў Калядзіцкая сельская бібліятэка. Бібліятэкар распавяла пра спаленыя вёскі Пружанскага раёна, пазнаёміла з кнігамі “Памяць Беларусі” і “Апошнія сведкі”.

Добавить комментарий