Высокія адзнакі працы

Падчас урачыстага святкавання 1 Мая работнікі розных сфер дзейнасці былі адзначаны высокімі ўзнагародамі. Сярод іх – работнікі сферы культуры.

Граматай Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў быў узнагароджаны начальнік аддзела культуры райвыканкама Канстанцін Іванавіч Панімаш, граматай Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў – бібліятэкар Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Засіма Наталля Канстанцінаўна Супруновіч.

Таксама на галоўнай гарадской сцэне пасведчанні атрымалі ўстановы, якія былі прызнаны пераможцамі па выніках раённага спаборніцтва ў сацыяльна-эканамічным развіцці ў 2023 годзе і занесены на раённую Дошку гонару:

Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу (загадчык Аляксандр Леанідавіч Барысевіч) дзяржаўнай установы культуры “Пружанская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма”;

Ружанская гарпасялковая бібліятэка (бібліятэкар Ірына Мікалаеўна Дулько) дзяржаўнай установы культуры “Пружанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”;

узорны ансамбль эстраднага танца “Рубікон” (кіраўнік Святлана Уладзіміраўна Салавей) дзяржаўнай установы культуры “Пружанскі гарадскі Палац культуры”.

На раённую Дошку гонару за высокія паказчыкі прафесійнай дзейнасці занесена Кавалевіч Людміла Аляксандраўна – кіраўнік ўзорнага аркестра народных інструментаў «Скамарошына» дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны».

Віншуем, шаноўныя калегі, з высокімі адзнакамі працы!

Добавить комментарий