Вынікі абласнога конкурсу “Крынічка”

У лютым 2024 года ў Баранавіцкім дзяржаўным музычным каледжы адбыўся XVII абласны адкрыты конкурс выканаўцаў на народных інструментах «Крынічка». У намінацыях «домра – мандаліна», «гітара», «цымбалы» і «балалайка» прынялі ўдзел 72 канкурсанты, намінацыях «баян», «акардэон» і «гармонік» – 45 удзельнікаў з Брэсцкай і Мінскай абласцей.

На гэтым прэстыжным вочным конкурсе поспяхова выступілі юныя музыканты Пружаншчыны.

Вучні дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны былі адзначаны некалькімі ўзнагародамі ў намінацыі «домра». Так, пяцікласніца Соф’я Курыловіч (настаўнік Ж.Трафімовіч, канцэртмайстар М.Свістун) атрымала Дыплом лаўрэата I ступені. Дыпломы лаўрэатаў ІІІ ступені былі ўручаны вучаніцы 7 класа Марыі Паповай (настаўнік Л.Кавалевіч, канцэртмайстар М.Свістун) і вучаніцы 3 класа Паліне Мядзведзевай (настаўнік Ж.Трафімовіч, канцэртмайстар Н.Бабрук).

У гэтай жа намінацыі Дыплом лаўрэата ІІ ступені заваяваў шасцікласнік Ліноўскай школы мастацтваў Аляксей Шаўцоў (настаўнік М.Пстыга, канцэртмайстар Г.Малясава).

У намінацыі «баян» узнагароды дасталіся вучням 4 класа дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы, якіх падрыхтавала педагог І.Антанюк. Дыплом лаўрата ІІ ступені быў уручаны Марыі Мікус, ІІІ ступені – Ксеніі Улезла. Вучань 5 каласа ўзгаданай ўстановы адукацыі Максім Лукашук (настаўнік В.Лысевіч) атрымаў Дыплом лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі «акардэон».

Віншуем!!!

Добавить комментарий