Выдатны дэбют

Вучні Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў прынялі ўдзел у IV Міжнародным конкурсе мастацтваў “Дэбют”, які праходзіў у г.Магілёў.

Кампетэнтнае журы высока ацаніла выканальніцкае майстэрства юных музыкантаў з Пружаншчыны.

Па выніках конкурсу Лаўрэатамі І ступені сталі ансамбль “Радужные  нотки” і вучань Аляксей Шаўцоў. Рабят да выдатнага выступлення падрыхтавалі настаўнік Марына Уладзіміраўна Пстыга і канцэртмайстар Галіна Іванаўна Малясава.

Віншуем! Жадаем новых творчых дасягненняў!

Добавить комментарий