Вясёлы кірмаш

Такую назву насіла навагодняя праграма, якую 23 снежня прадставіў філіял дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны, які працуе ў аг.Клепачы. У якасці сцэнарыста і рэжысёра мерапрыемства выступіла настаўнік Н.Г.Дзеранчук.

Канцэртная праграма была насычана музычнымі і танцавальнымі нумарамі, вясёлымі гульнямі для ўдзельнікаў і гледачоў, якія разам напісалі ліст Дзеду Марозу.  У святочнай праграме прынялі ўдзел усе вучні філіяла. Бацькі і госці мерапрыемства атрымалі станоўчыя эмоцыі і парадаваліся поспехам дзяцей.

Добавить комментарий