Вясну сустракалі

На Пружаншчыне шырока адзначылі Масленіцу – провады зімы і сустрэчу вясны.

Шмат людзей сабралася на традыцыйнае народнае свята каля Калазубскага сельскага клуба-бібліятэкі. Дарослыя і дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах і гульнях, вадзілі карагоды і спявалі песні, жартавалі і частаваліся разнастайнымі прысмакамі, якія падрыхтавалі работнікі клубнай установы.

На гульнявую праграму “Масленіца прыйшла” запрасіў Мураўскі сельскі Дом культуры. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з народным абрадам і паспрабавалі традыцыйныя бліны.

Святочныя вячоркі “Масленіца да нас прыйшла” зладзіў Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры. Было шмат конкурсаў і вясёлых гульняў для людзей розных узростаў. Прысутныя ўбачылі выступленні аматарскіх калектываў, якія працуюць ва ўстанове культуры.

Свята “Заўтра вясна” адбылося ў Навасёлкаўскім сельскі Доме культуры. У ім прынялі ўдзел не толькі мясцовыя творчыя калектывы, але і госці з іншых клубных устаноў.

Добавить комментарий