Вясна Перамогі

Да Дня Перамогі  ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адкрылася персанальная выстава пружанскага мастака Барыса Ланінскага (1927 – 2004).

Барыс Васільевіч нарадзіўся ў г.Горкі Магілёўскай вобласці, дзе сустрэў Вялікую Айчынную вайну 14-гадовым юнаком. Увесь перыяд нямецкай акупацыі сям’я Ланінскіх жыла ў Горках, з’яўлялася сведкамі фашысціх злачынстваў, знішчэння насельніцтва горада. У такіх цяжкіх умовах юны Барыс пачаў маляваць.

Мастацкіх школ ён не заканчваў. Падбіраць і змешваць фарбы навучыўся сам. Многаму Барыс навучыўся, гледзячы на карціны мастакоў. Асабліва да спадобы былі творы Шышкіна, якога ён лічыў у нейкім родзе сваім настаўнікам. У арсенале работ Ланінскага ёсць карціны, натхнёныя творчасцю гэтага вядомага мастака. Многія сюжэты Барыс Васільевіч прыдумваў сам.

Шмат карцін самадзейны мастак напісаў з натуры. Галоўным матывам у яго творчасці з’яўлялася ўвасабленне прыгажосці навакольнай прыроды, яе дынамічнасці і гарманоніі. Ёсць сярод пейзажаў і краявіды Пружаншчыны.

У Пружаны Б.В.Ланінскі трапіў у 1960-я гады. Спачатку ён працаваў дрэваапрацоўшчыкам, маляром. Але большая частка яго працоўнай біяграфіі была звязана з Пружанскім саўгасам-тэхнікумам, дзе на працягу 1970 – 1985 гг. ён працаваў намеснікам дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарай частцы. Быў ветэранам працы.

Барыс Васільевіч неаднаразова  прымаў удзел у раённых і абласных конкурсах і выставах, аб чым сведчаць шматлікія дыпломы і граматы. Многія яго творы і сёння ўпрыгожваюць кватэры родных і блізкіх.

На выставе “Вясна Перамогі” прадстаўлена 12 карцін пружанскага мастака, на якіх адлюстравана вясна, а таксама асабістыя рэчы – фотаздымкі, дакументы і г.д.

Яшчэ з ваенных часоў для Барыса Васільевіча  вясна была самай доўгачаканай парой года. Багацце свету, абуджэнне прыроды, яркія колеры – усё гэта натхняла мастака, які сустрэў доўгачаканую вясну 45-га года…

Персанальная выстава Барыса Ланінскага ўпершыню прадстаўлена ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”. Яна будзе працаваць да канца чэрвеня 2023 года.

Спяшайцеся пабачыць!

У этой записи 2 комментариев

  1. Валентина

    Дорогой мой, родной мой дядюшка Боря… Узнав эту новость, всё всколыхнулось в моем сердце. Сколько себя помню всегда любовалась его картинами и ещё очень удивлялась его мастерству самоучки и его энтузиазму! А как он играл на губной гармошке! Самородок , которого не сломили жизненные невзгоды, который жадно наслаждался жизнью и благодарно принимал жизнь во всех её проявлениях.
    Непременно приедем посетить выставку. Спасибо огромное тем, кто с уважением и почестью её организовал.

    1. Ангелина Юрьевна

      Мы рады, что Вы оценили проделанную нами работу. Пожалуйста свяжитесь с нами (музей-усадьба Пружанский палацик). Приходите в музей, хотелось бы с Вами пообщаться.

Добавить комментарий