Вучыцца. Ведаць. Памятаць

Разнастайнасцю вызначаліся мерапрыемствы бібліятэчнага тыдню.

У Кляпацкай сельскай бібліятэцы для школьнікаў, якія наведваюць групу падоўжанага дня, прайшоў урок «Правілы карыстання кнігай». Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй ўзнікнення кніг, іх часткамі і структурай, успомнілі правілы карыстання друкаванымі выданнямі і спосабы іх рамонту. Напрыканцы рабяты зрабілі сваімі рукамі кніжныя закладкі.

На размову «Словы, якія калечаць» запрасіла вучняў 8 «В» сярэдняй школы № 5 Пружанская гарадская бібліятэка. Сустрэча, якая прайшла ў форме дыялогу, была прысвечана прафілактыцы выкарыстання ненарматыўннай лексікі ў маладзёжным асяроддзі.

Камандныя спаборніцтвы «Школа юнага доктара», прымеркаваныя да Сусветнага дня здароўя, адбыліся ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы. Хлопчыкі і дзяўчынкі праявілі не толькі спрыт і кемлівасць, але і ўспомнілі карысныя прадукты і лекавыя расліны. Завяршылася сустрэча праглядам кніжнай выставы «Азбука здароўя».

Велікасельская сельская бібліятэка прапанавала вучням 2 – 6 класаў базавай школы пабавіць вольны час на гульнявой праграме «Весялімся ад душы».

Інфармацыйную гадзіну «Сяброўствам квітнее зямля» прымеркавала да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі Калядзіцкая сельская бібляітэка. Дашкольнікі даведаліся аб дзяржаўным свяце, паслухалі вершы беларускіх і рускіх паэтаў, паглядзелі мультфільм і паспявалі песні аб сяброўстве.

Дню яднання народаў Беларусі і Расіі быў прысвечаны вусны часопіс «Саюз народаў будзе вечным» у Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма, у якім прынялі ўдзел вучні аграрна-тэхнічнага каледжа. Таксама работнікі бібліятэкі правялі для вучняў сярэдняй школы № 5 краязнаўчую віктарыну «Гэта наша зямля», падчас якой ўспомнілі даты мінулага Пружаншчыны, архітэктурныя помнікі і знакамітых землякоў. Прадстаўнікоў старэйшага пакалення бібліятэка запрасіла на гадзіну памяці «Сумны набат Хатыні». Да таго ж раённая бібліятэка працягвае цыкл відэааглядаў «Пісьменнікі-юбіляры». Новы сюжэт прысвечаны беларускай паэтэсе Еўдакіі Лось, 95 год з дня нараджэння якой адзначаецца ў гэтым годзе. Сюжэт можна паглядзець тут

Добавить комментарий