Вучыцца слухаць музыку

Нядаўна вучні Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў прадставілі канцэртную праграму ў мясцовым дзіцячым садзе. Юныя музыканты і спевакі парадавалі сваіх маленькіх землякоў выдатнымі інструментальнымі і вакальнымі нумарамі. Сустрэча з сапраўдным мастацтвам прынесла радасныя і пазітыўныя ўражанні ўсім удзельнікам канцэрта.

А ў дзіцячай школе мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны ў апошнюю суботу студзеня прайшло традыцыйнае штогадовае мерапрыемства “Займальны ўрок  сальфеджыа” для вучняў першага класа. Адказнымі за яго правядзенне былі настаўнікі музычна-тэарэтычнага аддзялення. Урок наведалі педагогі школы і бацькі вучняў, якія атрымалі вялікае задавальненне ад прадстаўленага на сцэне.

Добавить комментарий