Восень у госці запрашае

На мінулым тыдні работнікі культуры прычыніліся да самых разнастайных мерапрыемстваў.

Вечар адпачынку прайшоў у Калазубскім сельскім клубе-бібліятэцы. Сярод яго ўдзельнікаў былі мясцовыя жыхары рознага ўзросту. Разам яны спаборнічалі ў конкурсах, спявалі песні, людзі сталага ўзросту дзяліліся сваімі ўспамінамі.

Да Міжнароднага дня пажылых людзей прымеркавала вячоркі “Узрост жыццю не перашкода” аматарскае аб’яднанне “Сябрына”, якое працуе ў Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры.

Мерапрыемства “У мары няма ўзросту” прайшло ў Рудніцкім сельскім клубе-бібліятэцы. На ім прысутнічалі сябры клуба па інтарэсах “Жансавет” і настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў аг.Руднікі Анатоль Кавальскі.

Аматарскімі калектывамі мастацкай творчасці Хараўскога сельскага клуба-бібліятэкі быў праведзены канцэрт “Нам гады не бяда”.

Вечар адпачынку для пажылых людзей прайшоў таксама ў Ружанскім цэнтры культуры і вольнага часу.

А ў г.п.Шарашова адбыўся сельскагаспадарчы кірмаш. Падчас гэтага свята ўраджаю можна было не толькі набыць неабходную прадукцыю, але і паглядзець канцэртную праграму, у якой прынялі ўдзел аматарскія калектывы мастацкай творчасці Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу, Велікасельскага сельскага Дома культуры, Роўбіцкага і Сухопальскага сельскіх клубаў-бібліятэк.

Добавить комментарий