Вось такі вольны час

Падчас вясновых канікул клубныя ўстановы актыўна ўдзельнічалі ў прафілактычнай акцыі «Карысныя канікулы».

Кляпацкі сельскі Дом культуры запрасіў рабят з прышкольнага лагера «Журавінка» на інфармацыйную гадзіну «Праўда і хлусня». Рабяты на прыкладах з казак і мастацкай літаратуры, прыказак і прымавак разбіраліся, як неабходна паводзіць сябе ў грамадстве і дома.

Гульнявая праграма «Гадзіна весялосці» адбылася ў Белавусаўшчынскім сельскім клубе-бібліятэцы. Дзеці спаборнічалі ў розных конкурсах і віктарынах.

На гульнявую праграму «Урок чысціні» завіталі мясцовыя хлопчыкі і дзяўчынкі ў Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу.

Слабудскі сельскі Дом культуры для прышкольнага лагера правёў гутарку «Твае правілы жыцця».

Разнастайныя мерапрыемствы для дзяцей прайшлі ў Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы. Так, юныя наведвальнікі паспаборнічалі ў віктарыне «Вясновы капеж» і даведаліся аб прыкметах вясны і абуджэння прыроды. Таксама для школьнікаў адбылася экскурсія па этнаграфічнай выставе «Вяртанне да вытокаў». Аб гісторыі музыкі ішла размова на дзіцячай гадзіне «У свеце музычных інструментаў».

Добавить комментарий