Вольны час

На працягу тыдня ва ўстановах культуры прайшоў шэраг мерапрыемстваў.

У малой зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры адбылася інфармацыйная гадзіна «Памяць Чарнобыля», падрыхтаваная ўзорнай кантакт-студыяй «Teens-формат». Вучням сярэдніх школ № 1 і № 4 распавялі аб тэхнагеннай катастрофе, якая адбылася 26 красавіка 1986 года і закранула Беларусь, і паказалі фільм аб наступствах аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Экалагічную вечарыну «Зямля – наш агульны дом», у якой прынялі ўдзел дзеці і дарослыя, зладзіў Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка. Таксама работнікі клубнай ўстановы правялі юбілейную вечарыну «Мае гады – маё багацце», падрыхтаваўшы незвычайнае віншаванне з днём нараджэння.

Пабавіць вольны час на гульнявой праграме «Рознакаляровыя шары» прапанаваў вясковым хлопчыкам і дзяўчынкам Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры.

На ўрок здароўя «Парады доктора Апчхі» ў мясцовы сельскі Дом культуры завіталі вучні Мураўскай сярэдняй школы. Для іх клубная ўстанова разам с сельскай бібліятэкай зладзілі цікавае мерапрыемства, падчас якога рабятам былі дадзены парады аб карысных прадуктах, вітамінах, рэжыме дня.

Добавить комментарий