Вольны час трэба праводзіць з карысцю

На мінулым тыдні ва ўстановах культуры Пружаншчыны працягваліся мерапрыемствы з нагоды святкавання 130-годдзя з дня нараджэння Р.Р.Шырмы. Напрыклад, літаратурна-музычную імпрэзу “Духоўны арыенцір беларусаў” да юбілею вядомага земляка правялі ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма. На вечарыне прагучалі малавядомыя факты з жыцця Шырмы, вершы, песні ў выкананні В.Красько і хору храма святога благавернага князя Аляксандра Неўскага (падрабязней тут). А ў Навасёлкаўскім сельскім Доме культуры адбылася дзіцячая фальклорная гадзіна з цыклу “Славутыя землякі”. У этнаграфічным кутку ўстановы рабяты не толькі даведаліся аб жыцці і творчасці нашага вядомага ўраджэнца, але і разам паспявалі беларускія песні.

Узорны клуб “Teens-фармат” з гарадскога Палаца культуры вырашыў пашырыць свае веды па гісторыі роднага краю і адправіўся на экскурсію у г.п.Ружаны, дзе наведаў палацавы комплекс роду Сапегаў і цэнтр культуры і вольнага часу, у якім працуе выстава старадаўніх гадзіннікаў.

На дзіцячых праграмах сканцэнтраваў сваю ўвагу Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу. Для групы падоўжанага дня мясцовай школы была праведзена гульнявая праграма “Радушное настроение”. Установа таксама працягвае добрую традыцыю адзначаць дні нараджэння юных шарашоўцаў. Не сталі выкючэннем і мінулыя выхадныя. Забаўляльную праграму для імянінніка і яго сяброў арганізавалі работнікі культуры.

Засяродзіць увагу на духоўным адпачынку прапанаваў Мокраўскі сельскі Дом культуры, дзе адбылася музычная вечарына “Когда душа с душою говорит”. У ёй прыняў удзел вакальны гурт “Раніца” Рудніцкага сельскага клуба-бібліятэкі і хор храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы (аг.Руднікі).

Навучыцца вязаць на спіцах ці кручком, а таксама ўдасканаліць свае навыкі ў гэтым карысным, цікавым і прыгожым занятку прапанаваў пружанцам Палац культуры, у якім працягваецца серыя майстар-класаў “Чароўная нітка”.

Праводзьце вольны час з карысцю ва ўстанова культуры!

Добавить комментарий